З моманту заснавання ашчадных кас 26 снежня на многія гады ўперад асноўным падліковым інструментам работніка ашчадкасы былі лічыльнікі. Асабовыя рахункі ўкладчыкаў вядуцца ў кнігах, а кліенту выдаецца вельмі важны дакумент – ашчадная кніжка.
Ва ўжытак увайшлі ашчадныя скарбонкі, якія прадавалі ашчадкасы,
пакідаючы пры гэтым ключы ў сябе на захоўванні. Для падліку
манет уладальнік скарбонкі або з’яўляўся ў касу,
або
выклікаў яе супрацоўніка на дом.
Сабраныя ў скарбонцы
сродкі заносіліся
на ашчадкніжку.
Пачынае ўдасканальвацца форма картатэк, вядзенне асабовых
рахункаў пераводзіцца
з кніг на карткі, якія часта
запаўняюцца
на пішучых машынках.
З канца 1920-х гадоў у касах лічыльнікі паступова пачынаюць
замяняцца арыфмометрамі. «Фелікс» — самы распаўсюджаны ў СССР
арыфмометр,
названы ў гонар Фелікса Дзяржынскага.
Выпускаўся з 1929 па 1978 год агульным тыражом некалькі мільёнаў
машын.
Усяго было створана больш за два дзясяткі
мадыфікацый. Каб ажыццявіць вылічэнне,
у механічнага
арыфмометра трэба было павярнуть ручку па пэўных правілах.
Адным з новаўвядзенняў стала так званая адзіная ашчадная кніжка — асаблівая форма ашчадкніжкі, з дапамогай якой можна было занесці і атрымаць грошы у любым ашчадбанку на пэўнай тэрыторыі.

23 чэрвеня 1941 года ўведзены часовыя абмежаванні ў выдачы сум
даваенных укладаў (адменены ў студзені 1944 года), разам з тым
спрошчана працэдура разлікаў: іх можна атрымаць па ашчадкніжцы ў
любым месцы. Арганізаваны палявыя ашчадныя касы,
якія
ажыццяўлялі прыём-выдачу ўкладаў
прама на франтах.

У сувязі з правядзеннем грашовай рэформы расце сетка ашчадкас, асабліва ў сельскай мясцовасці.
У распараджэнні работнікаў ашчадкас з’яўляецца ўдасканалены
арыфмометр ВК-1,
у якім рычажкі заменены
клавіятурай
з дзесяццю клавішамі для ўстаноўкі чысла.
Толькі за кошт прымянення клавішнага
ўводу
прадукцыйнасць ВК-1 у параўнанні
з «Феліксам»
узрастае прыблізна ў тры разы.
У ашчадных касах пачалі пералічваць грошы
ва ўклады ў
парадку безнаяўных разлікаў.
За 60-я гады парк падліковых машын павялічыўся ў тры разы, у тым
ліку адналічыльнікавых падсумоўваючых
машын СВД-107.
Супрацоўнікі ашчадных кас укаранілі ў працу бізнес-працэс па прыёме плацяжоў. Па сутнасці, ўпершыню была звернута ўвага на развіццё безнаяўных пералічэнняў. За год іх сума ўзрасла на 20%.
Пачалі эксперымент па выплаце заработнай платы праз ашчадкасы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.
Ашчадныя касы аснашчаны электрамеханічнымі падсумоўваючымі
машынамі «Аскота». З іх дапамогай робяцца запісы ў аперацыйным
дзённіку, асабовым рахунку, ашчаднай кніжцы і ордары,
ажыццяўляецца ўлік укладаў па іх відах
з налічэннем
працэнтаў.
Ашчадныя касы аснашчаны першымі персанальнымі камп'ютарамі айчыннай вытворчасці, напрыклад «Іскра-1030М», ЕС-1840, ПТК СБ-1.
У Ашчадным банку створана першая лакальная вылічальная сетка (ЛВС) на 30 працоўных месцаў.
Установы Ашчаднага банка прыступілі
да комплекснага
абслугоўвання суб'ектаў гаспадарання розных форм
уласнасці,
у першую чаргу малога і сярэдняга
бізнесу.
Укаранёна праграмнае забеспячэнне
«Аперацыйны дзень банка».
Укаранёна сістэма «Кліент-банк».
Устаноўлена спецыялізаванае абсталяванне для работы з прадуктамі плацежнай сістэмы Eurocard/Mastercard у рэжыме рэальнага часу.

Уведзены ў эксплуатацыю праграмна-тэхнічны комплекс «Цэнтр
міжфіліяльных разлікаў» (ЦМФР), які дазволіў кіраваць патокамі
плацяжоў, праводзіць плацяжы паміж кліентамі банка па схеме
«дзень у дзень».
Урадам Рэспублікі Беларусь ААБ
«Беларусбанк» выбраны ўпаўнаважаным па выкананні дзяржаўных
праграм будаўніцтва жылля
і развіцця аграпрамысловага
комплексу.
Новым напрамкам дзейнасці стала выкананне
дзяржаўнага бюджэту па даходах у сістэме аднаго банка і
стварэнні адзінага механізму збору і ўліку плацяжоў у бюджэт.
У Беларусбанку першы банкамат з'явіўся
ў 1998 годзе.
Цяпер ён знаходзіцца ў Музеі гісторыі ашчаднай справы і да
гэтага часу працуе: з лёгкасцю прыме плацежную карту
і
выдасць сувенірны білецік. Праўда,
аплаціць штосьці і
нават прагледзець баланс
не атрымаецца, бо ён не
падлучаны
да банкаўскай працэсінгавай сістэмы.
Банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International.
«Беларусбанк» эмітаваў 1 000 000 пластыкавых картак.
«Беларусбанк» выпусціў першую ў Беларусі мікрапрацэсарную картку VISA стандарта EMV.

У жніўні прапанавана новая паслуга
«М-банкінг».
Трымальнікі
картак «Беларусбанка» атрымалі аддалены доступ да свайго
карт-рахунку праз інтэрнэт для ажыццяўлення плацяжоў
і
атрымання неабходнай інфармацыі
ў анлайн-рэжыме з
дапамогай
новай паслугі «Інтэрнэт-банкінг».

У кастрычніку банк выпусціў новы картачны прадукт – ашчадныя
карткі БЕЛКАРТ-М
і Visa Electron з чыпам.
Да
канца года 70% аддзяленняў банка падключаны да цэнтралізаванага
сховішча даных па аперацыях фізічных асоб,
што
дазволіла кліентам ажыццяўляць аперацыі па сваіх укладных
рахунках у любым рэгіёне рэспублікі незалежна ад месца адкрыцця
рахунку.
Банк перасягнуў чатырохмільённую мяжу
па выпуску
пластыкавых картак. На 1 студзеня
ў абарачэнні
знаходзіцца 4,9 млн картак,
у тым ліку была
пераадолена двухмільённая мяжа па картках айчыннай
плацежнай
сістэмы БЕЛКАРТ.

«Беларусбанк» у жніўні дасягнуў чарговай значнай мяжы ў
картачным бізнесе, устанавіўшы тысячны банкамат
на
тэрыторыі Беларусі.
«Беларусбанк» пацвердзіў
сваё лідарства
ў сферы развіцця сістэмы безнаяўных
плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак,
устанавіўшы на тэрыторыі Беларусі дваццацітысячны тэрмінал і
двухтысячны інфакіёск.
«Беларусбанк» стаў першым банкам у краіне, які атрымаў сертыфікат на эквайрынг бескантактавых карт у Беларусі (Visa payWave).


У сакавіку «Беларусбанк» пачаў устаноўку тэрмінальнага
абсталявання для абслугоўвання бескантактавых картак Visa
Electron
з тэхналогіяй payWave.
У
маі колькасць карыстальнікаў сэрвісамі дыстанцыйнага банкаўскага
абслугоўвання «Беларусбанка» перавысіла 1 000 000 чалавек.

«Беларусбанк» прадставіў кабэйджынгавую карту БЕЛКАРТ-Maestro,
якая дазваляе выкарыстоўваць яе за мяжой, — навінку
на
рынку банкаўскіх плацежных карт Беларусі.
Плацежныя
карткі «Беларусбанка» любой плацежнай сістэмы становяцца
дысконтнымі
ў гандлёвай сетцы «Еўраопт».

«Беларусбанк» першым у рэспубліцы прадаставіў кліентам
магчымасць
пераводзіць грошы па нумары
тэлефона.
Новы сэрвіс даступны трымальнікам
картак
банка – карыстальнікам паслугі
«М-банкінг».
«Беларусбанкам» рэалізаваны сумесны праект з McDonald’s і
міжнароднай плацежнай
сістэмай Masterсard.
«Беларусбанк» устанавіў адпаведнае тэрмінальнае абсталяванне для
бескантактавай тэхналогіі Masterсard PayPass
у сетцы
рэстаранаў.
«Беларусбанк» прапанаваў новы сэрвіс
для фізічных
асоб – пагашэнне крэдытаў наяўнымі грашамі ў інфакіёсках
банка
з функцыяй Cash-in.
«Беларусбанк» устанавіў 50-тысячны
плацежны тэрмінал.
«Беларусбанк» сумесна з РУП «Белтэлекам»
і кампаніяй
электронных плацяжоў
Assist Belarus рэалізаваў сэрвіс
па аплаце падключэння да сеткі Інтэрнэт праз кропкі доступу
wi-fi, размешчаныя ў грамадскіх месцах, з дапамогай банкаўскіх
картак.
«Беларусбанк» абсталяваў плацежнымі карткамі больш за 300
аўтамабіляў ДАІ
па ўсёй Беларусі.
З удзелам «Беларусбанка» ў беларускай
сетцы
рэстаранаў McDonald’s устаноўлены спецыяльныя інфакіёскі,
прызначаныя
для афармлення і аплаты заказаў
з
выкарыстаннем банкаўскіх
плацежных картак.
«Беларусбанк» устанавіў першы беларускі валютна-абменны тэрмінал.
«Беларусбанк» устанавіў першы
банкамат для
вадзіцеляў.
«Беларусбанк» першым у СНД вывеў на рынак новы інавацыйны прадукт – інтэрнэт-аблігацыі.
Запушчаны мабільны дадатак
«Дэнамінатар-калькулятар».
«Беларусбанк» сумесна з Беларускай чыгункай запусціў новы сэрвіс для пакупкі электронных білетаў на цягнікі міжнародных зносін
Для невідушчых і карыстальнікаў
з паслабленым зрокам
«Беларусбанк»
устанавіў у Гомелі банкамат, аснашчаны
спецыяльным маўленчым інфарматарам.
«Беларусбанк» рэалізаваў мабільны
плацежны сэрвіс
Belarusbank Pay, які дазволіў трымальнікам картак Mastercard або
Maestro плаціць смартфонам.
У ГЗЦ «Дана Молл» «Беларусбанк»
адкрыў першую кропку
банкаўскага самаабслугоўвання новага фармату: акрамя стандартных
устройстваў самаабслугоўвання (банкамат, інфакіёск), тут
размешчаны першы
ў банку валютна-абменны тэрмінал з
функцыяй выдачы манет, які дазваляе кліентам мяняць долары,
еўра, расійскія рублі на беларускія рублі з выкарыстаннем
наяўных грошай.
Банк пачынае аказваць выдаленую
тэхнічную падтрымку
карыстальнікам
ПК «Кліент-банк (WEB)».
На сайце «Беларусбанка» з’явіўся
віртуальны
кансультант Злата.
Для карыстальнікаў смартфонаў на базе аперацыйнай сістэмы
Android з’явілася магчымасць адкрываць
інтэрнэт-дэпазіты
ў мабільным дадатку «М-банкінг».
Дэпазітарый «Беларусбанка» першым у краіне забяспечыў магчымасць дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў.
Банк выступіў банкам-экваерам у праекце гандлёвай сеткі
«Суседзі» па запуску
кас самаабслугоўвання.
Трымальнікам картак Mastercard і Visa «Беларусбанка» стаў даступны сэрвіс Apple Pay.
«Беларусбанк» сумесна з кампаніяй Assist прадаставіў магчымасць
анлайн-аплаты праезду ў цягніках з выкарыстаннем
мабільнага
дадатку «БЧ. Мой цягнік».
Банк прыступіў да абслугоўвання картак плацежнай сістэмы «Мір».
Банк прыступіў да эмісіі картак БЕЛКАРТ
з
мікрапрацэсарам EMV.
«Беларусбанк» і фінтэх-стартап Cashew запусцілі інавацыйны
спосаб аплаты
з дапамогай QR-кода.
Для трымальнікаў картак Visa «Беларусбанка» стаў даступны
плацежны сэрвіс Garmin Pay,
які дазваляе рабіць
пакупкі з дапамогай гадзіннікаў Garmin без выкарыстання
плацежнай карткі або тэлефона.
Сэрвіс Samsung Pay стаў даступны трымальнікам картак Visa,
Maestro
і кабэйджынгавых картак Maestro
«Беларусбанка».
«Беларусбанк» запусціў праект па аплаце праезду ў грамадскім
транспарце Мінска
з дапамогай смартфона – сэрвіс TIX.
Банк прэзентаваў новы перавод «Хуткi»
для атрымання
наяўных грошай
у банкаматах без карткі.
Банкам рэалізаваны сэрвіс па выдачы наяўных грошай трымальнікам картак у арганізацыях гандлю (сэрвісу).
«Беларусбанк» прэзентаваў інавацыйны праект «Глядзі і праходзь». Унікальны сэрвіс дазваляе аплачваць праезд у метро з дапамогай тэхналогіі распазнавання твару.
Трымальнікам карт Mastercard, Maestro
і
кабэйджынгавых картак Maestro «Беларусбанка» першым у краіне
стаў
даступны сэрвіс «Кашалёк Pay».
Трымальнікам картак Visa, Mastercard, Maestro
і
кабэйджынгавых картак Maestro «Беларусбанка» стаў даступны
плацежны сэрвіс Fitbit Pay. Ён дазваляе ажыццяўляць
пакупкі
з дапамогай смарт-гадзіннікаў і
фітнес-трэкераў Fitbit без выкарыстання плацежнай
карткі
або тэлефона.
Трымальнікі плацежных картак Mastercard «Беларусбанка» аднымі з
першых у краіне атрымалі магчымасць расплачвацца за пакупкі з
дапамогай фітнес-бранзалета
Mi Smart Band 4 NFC.
У Беларусі пачаў працаваць першы легальны сэрвіс па абмене крыптавалют: з лістапада «Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць трымальнікам плацежных карт Visa папаўняць кашалькі для далейшай куплі і продажу крыптавалюты.
Трымальнікам картак Visa «Беларусбанка»
стаў даступны
плацежны сэрвіс «Кашалёк Pay».
«Беларусбанк» стаў партнёрам новай крыптабіржы BYNEX, якая
дазваляе працаваць з Bitcoin і Ethereum. Дзякуючы супрацоўніцтву
банка і кампаніі «ЕРПБЕЛ», якая распрацавала платформу для
біржы, ігракі могуць уводзіць
і выводзіць фіатную
валюту (беларускія рублі
і долары ЗША) з самай нізкай
камісіяй, выкарыстоўваючы плацежную картку Visa.
Для арганізацый гандлю і сэрвісу «Беларусбанк» рэалізаваў
магчымасць падключэння да эквайрынгавай сеткі банка праграмнай
касы – інавацыйнага ўстройства, якое сумяшчае ў сабе функцыянал
POS-тэрмінала, касавага апарата і сродку кантролю
падатковых органаў або сродкі кантролю аператара.
«Беларусбанк», Mastercard і кампанія Assist першымі ў краіне
рэалізавалі новы сэрвіс
для бяспекі плацяжоў:
карыстальнікам
стала даступна тэхналогія
такенізацыі
MDES for Merchants (М4М).
«Беларусбанк» сумесна з правайдарам электронных плацяжоў Assist укаранілі тэхналогію Visa Token Service (VTS) глабальнай кампаніі плацежных тэхналогій Visa.