Поверните телефон горизонтально , чтобы начать

Пройти квиз
19221922
1922
- undefined

У СССР пачалася грашовая рэформа, 
якая праходзіла ў тры этапы. На першым этапе папяровыя знакі, якія абясцэніліся ў гады Грамадзянскай вайны, мянялі на новыя рублі 
ў суадносінах 10 000 да 1.

19231923
1923
- undefined

Адзін рубель новага ўзору прыраўнавалі 
да 100 рублёў 1922 года.

19231923
1923
- undefined

Былі адчаканены першыя савецкія залатыя чырвонцы, якія адпавядалі па колькасці ў іх чыстага золата дарэвалюцыйным 10 рублям.

19221922
1922
- 1924

Банкнотны рад уяўляў сабой купюры 
ў 50 капеек, 1 рубель, 3 рублі і 5 рублёў золатам, адзін чырвонец і больш. 
З’явіліся медныя манеты наміналам 
у 1/2, 1, 2, 3 і 5 капеек, а таксама  
сярэбраныя — наміналам 
у 10, 15, 20, 50 капеек і 1 рубель.

19241924
1924
- undefined

У краіне паралельна абарачаліся дзве валюты: цвёрды чырвонец і пастаянна падаючы саўзнак, курс якога да чырвонца ўстанаўліваўся спецыяльна ўтворанай Каціравальнай камісіяй на штодзённай аснове. У жніўні 1924 года ўсе грашовыя знакі ўзору 1923 года былі выключаны з абарачэння шляхам іх абмену 
на залатыя рублі па курсе 50 000 да 1.

19221922
1922
- 1924

Такім чынам, у ходзе грашовай рэформы 
1922–1924 гадоў рубель дэнамініравалі 
ў 50 млрд разоў! Цвёрды курс чырвонца прывёў да таго, што яго сталі каціраваць на валютных біржах заходніх дзяржаў, а абмяняць або размяняць яго можна было без праблем 
у банках многіх краін свету. Насельніцтвам 
гэта рэформа была ўспрынята з натхненнем. Захаваліся сведчанні, як сяляне за дзясяткі кіламетраў ішлі ў гарады, каб паглядзець 
на новыя сярэбраныя рублі і капейкі 
(залатыя манеты насельніцтву не перападалі, 
іх выкарыстоўвалі для аплаты імпарту).

1924
1924
- undefined

У канцы лета былі выпушчаны банкноты наміналам у 3 чырвонцы — іх адметнай рысай стала пазначэнне рэальнага кошту ў золаце, 
які адпавядаў 23 грамам металу. На купюрах маляваўся селянін у выглядзе сейбіта.

192419241924
1924
- undefined

Таксама ў СССР з’явіліся і іншыя папяровыя грошы, якімі сталі грашовыя знакі наміналам менш за 1 рубель. Выпуск купюр ад 1 да 50 капеек стаў вымушаным — у краіне, 
якая адчувала значныя цяжкасці, немэтазгодна было выпускаць манеты па нормах, устаноўленых пры царскім рэжыме, згодна 
з якімі 1 капейка адпавядала 3,25 грамам медзі. Купюры 1, 2, 3, 5 капеек выпускаліся на невялікіх вертыкальных папяровых лістах 
(як гербавыя маркі) і не мелі подпісаў службовых асоб. 50 капеек 1924 года ўжо мелі больш афіцыйнае афармленне, а таксама друкаваліся на гарызантальна арыентаваным лісце, як буйныя папяровыя грошы, 
хоть і мелі паменшаныя габарыты.

19251925
1925
- undefined

Зноў абнавіліся купюры 
ў 3 і 5 рублёў — ранейшыя папяровыя грошы 
не зусім адпавядалі дзяржаўнай ідэалогіі краіны, якая ўслаўляла працу. Выявы сялян, якія адпачываюць, і пакідаючага поле зроку трактара зніклі — цяпер іх месца на найменшай банкноце замяняў складаны арнамент, 
а на 5 рублях СССР — партрэт 
мэтанакіраванага валявога працаўніка.

192619261926
1926
- 1935

Выпускаліся банкноты, намінал якіх быў 
роўны 1, 2, 3 і 5 чырвонцам. Цікава, што банкаўскі білет у 5 чырвонцаў не меў выявы 
на адваротным баку, аднак адрозніваўся наяўнасцю вадзяных знакаў, якіх не было 
ў купюр меншай вартасці.

19371937
1937
- undefined

Выпушчана серыя аналагічных банкнот, пазбаўленых подпісаў службовых асоб. 
Гэта было звязана са змяшчэннем з паста міністра фінансаў СССР, абвінавачанага 
ў здрадзе.

19371937
1937
- 1938

Выпускаліся абсалютна новыя банкноты, 
ужо з ідэалагічным зместам. На купюрах СССР, меўшых намінал у рублях, паказваліся людзі ганаровых прафесій і абараняючыя іх воіны Чырвонай Арміі: на банкноце 
ў адзін рубель — шахцёр, 
на трох рублях — чырвонаармеец, 
на пяці — лётчык.

19471947
1947
- undefined

Гэты год адзначыўся правядзеннем у СССР пасляваеннай грашовай рэформы: 
папяровыя грошы старога ўзору абменьваліся 
ў прапорцыі 1 да 10. Пры гэтым насельніцтва загадзя не апавяшчалася аб канфіскацыйнай рэформе — многія не паспелі абмяняць грашовыя знакі, што прывяло 
да абясцэньвання зберажэнняў. Банкноты наміналам у 1, 3 і 5 рублёў друкаваліся 
на вертыкальных лістах, а купюры 
10, 25, 50 і 100 — на гарызантальных. Папяровыя грошы наміналам ад 10 рублёў 
і вышэй забяспечваліся партрэтам Леніна, 
а на адвароце 100 рублёў таксама была надрукавана панарама маскоўскага крамля 
з участкам рачной набярэжнай.

19611961
1961
- undefined

Адбылася наступная грашовая рэформа ў СССР. Знешне яна насіла характар класічнай дэнамінацыі: старыя грошы абменьваліся 
на новыя ў суадносінах 10 да 1 без якіх-небудзь абмежаванняў. Аб мерапрыемстве было абвешчана загадзя — у маі 1960 года. 
З абменам наяўных грошай можна было 
не спяшацца — на гэта адводзіўся год, 
а ўклады ў ашчадных касах былі пералічаны аўтаматычна. У ходзе гэтай рэформы, 
як і ў 1947 годзе, медныя манеты вартасцю 
1, 2 і 3 капейкі дэнамінацыі не падлягалі і тым самым абагацілі сваіх уладальнікаў у 10 разоў. Банкнотны рад узору 1961 года праіснаваў практычна без змяненняў больш за 30 гадоў, перажыўшы нават распад СССР.

19911991
1991
- undefined

Незадоўга да спынення існавання СССР пачаўшаяся ў краіне інфляцыя вымусіла выпусціць і новыя купюры павялічаных наміналаў: банкноту 200 рублёў 
з выявай Палаца З’ездаў і купюру 
500 рублёў – з будынкам Прэзідыума СССР.

19921992
1992
- undefined

Выпушчаны купюры ў 1000 рублёў, 
калі СССР ужо фактычна спыніў сваё існаванне. 
Гэтыя папяровыя грошы адрозніваліся таксама запісам намінала ў выглядзе дугі. 
Банкноты СССР узору 1961 года працягвалі хаджэнне і пасля выпуску новых купюр 
1991 года. У 1991 годзе Савецкі Саюз распаўся на мноства асобных рэспублік, кожная з якіх пачала выпускаць уласныя папяровыя грошы. Канчаткова банкноты СССР спынілі хаджэнне 
ў 1993 годзе.

1992
1992
- undefined

Створаны некалькі варыянтаў новых купюр суверэннай нацыянальнай валюты Беларусі. Прапаноўваліся назвы «рубель», «купон», «талер». Першапачаткова на грашах хацелі надрукаваць партрэты знакамітых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры, а таксама выявы помнікаў архітэктуры. Але паколькі 
да многіх гістарычных асоб адносіны ў розных пластах грамадства былі неадназначнымі, 
то ад партрэтаў вырашылі адмовіцца. 
Па прыкладзе іншых краін — Літвы, Малдовы, Канады — было вырашана паказаць на новых беларускіх грашах звяроў, якія насяляюць тэрыторыю нашай краіны.

19921992
1992
- undefined

25 мая ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі грашовыя знакі афіцыйна ўвайшлі 
ў абарачэнне. На купюрах розных наміналаў былі размешчаны: вавёрка, заяц, бабры, ваўкі, рысі, лось, мядзведзь, зубр.

199219921992
1992
- undefined

8 снежня з-за высокай інфляцыі ўзнікла неабходнасць выпускаць купюры большых наміналаў. З’явіліся разліковыя білеты коштам 200, 500 рублёў, 1000 рублёў. На новых банкнотах ужо выкарыстоўваліся выявы 
не жывёл, а архітэктурныя помнікі Мінска.

1994
1994
- undefined

7 красавіка ў абарачэнне была ўведзена купюра наміналам 5000 рублёў. На пярэднім баку намалявана Траецкае прадмесце.

199419941994199419941994199419941994199419941994
1994
- undefined

12 жніўня праведзена першая дэнамінацыя беларускага рубля. Нацыянальная валюта была дэнамініравана ў 10 разоў. На купюрах гэта 
ніяк не адбілася, затое адпаведным чынам пералічылі цэны на тавары і паслугі.

19941994199419941994
1994
- undefined

28 снежня ў абарачэнне ўведзена банкнота наміналам 20 000 рублёў, якая паклала пачатак новай серыі купюр. Яны адрозніваліся памерам і дызайнам: на іх з’явіліся поўная назва галоўнага банка краіны, яго абрэвіятура, 
назва грашовай адзінкі. У правым ніжнім вугле пярэдняга боку банкноты ўпершыню надрукавалі факсімільны подпіс старшыні праўлення Нацбанка. Таксама ўпершыню 
на беларускіх грашах з’явіўся архітэктурны будынак не з Мінска: на вадзяных знаках купюры была нанесена выява вежы 
з г. Камянец. На працягу 1994-2000 гадоў былі выпушчаны купюры наміналамі: 
50 000, 100 000, 500 000, 1 000 000 
і 5 000 000 рублёў.

1995
1995
- undefined

1 сакавіка з-за высокай інфляцыі з абарачэння пачалі выключацца купюры дробных наміналаў: 50 капеек, 1, 3, 5 рублёў.

19991999
1999
- undefined

1 чэрвеня — канец эпохі «зайчыкаў». 
Былі выведзены з абарачэння разліковыя білеты наміналам 100 рублёў, што азначала спыненне хаджэння банкнот з выявамі жывёл. 6 верасня ў абарачэнне ўведзена банкнота вартасцю 5 000 000 рублёў — самы буйны намінал у найноўшай гісторыі краіны.

20002000200020002000200020002000
2000
- undefined

1 студзеня праведзена другая ў гісторыі суверэннай Беларусі дэнамінацыя. 
Намінальны кошт беларускага рубля паменшыўся ў 1000 разоў. Новыя разліковыя білеты Нацыянальнага банка захавалі стары дызайн. Была зменена іх колеравая гама. 
Такім чынам, у 2000 годзе ў абарачэнні з’явіліся разліковыя білеты наміналам 1, 5, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 рублёў. У той жа час былі выпушчаны новыя разліковыя білеты наміналам 10 рублёў, аналагу якіх не было 
ў купюрах 1992-1999 гадоў. Гэта былі апошнія разліковыя білеты маленькага памеру.

20012001200120012001
2001
- 2016

Выпушчаны разліковыя білеты пяці новых наміналаў. Быў абазначаны пераход ад выявы на банкнотах толькі архітэктурных помнікаў Мінска і ў выніку на разліковых білетах былі нанесены архітэктурныя помнікі ўсіх тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак нашай краіны. За гэты перыяд былі выведзены з абарачэння пяць наміналаў разліковых білетаў: 1 рубель, 5, 10, 20 і 50 рублёў.

201620162016201620162016201620162016201620162016201620162016
2016
- undefined

1 ліпеня праведзена трэцяя дэнамінацыя. На гэты раз намінальны кошт беларускага рубля паменшыўся ў 10 000 разоў. У абарачэнне былі выпушчаны разліковыя білеты ўзору 2009 года, надрукаваныя вытворцам каштоўных папер De La Rue. 
Кожная купюра прысвечана асобнаму тэрытарыяльна-адміністрацыйнаму цэнтру Беларусі. Усе яны маюць аднолькавую шырыню, пры гэтым даўжыня кожнай купюры розная.

Упершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі ў абарачэнне былі ўведзены манеты. Яны былі адчаканены на Літоўскім манетным двары і Дзяржаўным манетным двары Славакіі. Былі выпушчаны манеты наступных наміналаў: 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, 
1, 2 рублі. На аверсе ўсіх манет нанесены Дзяржаўны герб Беларусі, 
на рэверсе — намінал манеты ў суправаджэнні розных арнаментаў. 
Пры іх вырабе выкарыстоўвалася розная сталь: для манет наміналам 
1, 2, 5 капеек — плакіраваная меддзю; для манет наміналам 10, 20, 50  
капеек — латунню; для манет наміналам 1 рубель — медна-нікелевым сплавам; 
для манет наміналам 2 рублі — для кальца сталь, плакіраваная латунню, 
для цэнтра — сталь, плакіраваная медна-нікелевым сплавам.