26 снежня Савет Народных Камісараў РСФСР заснаваў ашчадныя касы, галоўнай задачай якіх было прадастаўленне насельніцтву магчымасці надзейнага захоўвання свабодных грошай. Зберажэнні насельніцтва сталі выкарыстоўвацца як галоўная крыніца фінансавання індустрыялізацыі краіны.
У Мінску адкрылі Галоўную ашчадную касу
пад нумарам
16, якая кіравала развіццём ашчаднай справы ў Беларусі.
Да канца года ў межах Беларусі таго перыяду адкрылі 219 ашчадных
кас, з іх 192 знаходзіліся ў сельскай мясцовасці. Гэта пры тым,
што добра падрыхтаваных кадраў катастрафічна
не
хапала, матэрыяльная база таксама пакідала жадаць лепшага. Але
патрэба людзей
у захоўванні грошай расла, таму
ашчадкасы працягвалі актыўна акрывацца па тэрыторыі ўсёй краіны.

Да канца года супрацоўнікі ашчадкас прыцягнулі больш за 15 тысяч
укладчыкаў. Мяркуючы па ўсім, больш за ўсё грошай
у
той час было ў служачых, яны складалі асноўную частку
ўкладчыкаў.
На другім месцы — рабочыя,
і
толькі за імі ішлі сяляне.

На рынак вывелі новы прадукт — мэтавыя ўклады. Яны давалі права
працуючым людзям капіць у ашчадкасе грошы на веласіпед,
фотаапарат або швейную машынку. Калі сума на ўкладзе дасягала
цаны на рэч, у ашчадкасе ўкладчыку давалі спецыяльны
дакумент,
па якім можна было купіць гэты прадмет
у магазіне.
Завершылася арганізацыйная пабудова сістэмы ашчадных кас: 1354 ашчадкасы ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі абслугоўвалі 423 тысячы ўкладчыкаў.

Супрацоўнікі ашчадкас падчас Вялікай Айчыннай вайны дапамагалі ў
фінансаванні абароны. У час эвакуацыі вывозілі каштоўнасці з
ашчадкас. Бывалі выпадкі, калі тары
і транспарту не
было, таму супрацоўнікі прыносілі абрусы, прасціны,
матрацы
і часам пад бамбёжкай на сваіх плячах
цягалі каштоўнасці.

Ашчадкасы працягвалі працаваць. Эвакуіраванае ў Казань
Рэспубліканскае ўпраўленне дзяржпрацашчадкас
і
дзяржкрэдыту займалася вышукам каштоўнасцей і дакументаў,
вывезеных у тыл
з акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Адкрываліся філіялы ашчадных кас у тылавых шпіталях.
Арганізоўвалася сетка палявых ашчадных устаноў у дзеючай арміі,
якія ажыццяўлялі прыём і выдачу ўкладаў на франтах. Праводзіліся
падпіска на ваенныя пазыкі, продаж грашова-рэчавых латарэй, збор
сродкаў у Фонд абароны і Фонд Чырвонай Арміі. У самы разгар
вайны распрацавалі нават знак «Выдатнік фінансавай працы» для
таго, каб адзначаць людзей, актыўна ўдзельнічаўшых у працэсе.
Нагрудным знакам «Выдатнік ААТ «ААБ Беларусбанк» адзначаюць
найлепшых супрацоўнікаў банка і сёння.
Правялі грашовую рэформу, мэтай якой было выключыць з абарачэння
залішнюю колькасць грошай, з’явіўшыхся ў гады вайны, і замяніць
старыя купюры, якія падвергліся абясцэньванню, новымі. Рэформа
падагрэла інтарэс насельніцтва да ашчадкас — укладчыкі аказаліся
ў выйгрышы. Грошы, якія былі
на руках у насельніцтва,
абменьваліся
ў суадносінах 1:10, а ўклады ў ашчадных
касах да 3 тысяч рублёў — у суадносінах 1:1,
да 10
тысяч рублёў — 3:2
і звыш 10 тысяч рублёў — 2:1.
У ашчадкасах аднавілі продаж латарэйных білетаў, якія, дарэчы,
можна купіць
у аддзяленнях «Беларусбанка» і
зараз.
За дзесяць гадоў у краіне прадалі
латарэй
на 45 тысяч рублёў, выплацілі
выйграўшым
21 тысячу.
Супрацоўнікі ашчадкас укаранілі ў сваю працу бізнес-працэс па
прыёме плацяжоў
за камунальныя паслугі. Аб’ём працы
вырас
у тры разы. Самымі папулярнымі ў той час былі
плацяжы за кватэру, камуналку і дзіцячыя сады.
У беларускіх ашчадкасах распрацавалі
новы ўклад —
маладзёжна-прэміяльны
для людзей ва ўзросце 18-30
гадоў. Першапачатковы ўзнос — 10, 20, 30, 40 або 50 рублёў
уносіліся адразу, а потым на працягу трох гадоў работадавец або
ўстанова адукацыі кожны месяц пералічвалі на гэты ўклад суму
першапачатковага ўзносу.
Ашчадкасы пераўтварылі ў Ашчадны банк.
У той жа час
сталі выдаваць крэдыты
на спажывецкія патрэбы.
На карце свету з’явілася новая
дзяржава — Рэспубліка
Беларусь,
тады ж зацвердзілі і новы статут
Ашчаднага
банка. З гэтага моманту
банк набыў самастойнасць
у вызначэнні ўласнай палітыкі.
Аддзяленні Ашчаднага банка прыступілі
да комплекснага
абслугоўвання суб’ектаў гаспадарання розных форм
уласнасці,
у першую чаргу малога і сярэдняга бізнесу.
Пасля набыцця незалежнасці ў Беларусі з’явілася 25 банкаў, адзін
з іх — даволі паспяховы Акцыянерны камерцыйны банк
«Беларусбанк». Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 ад
30.08.95 шляхам зліцця Ашчаднага банка Рэспублікі
Беларусь
і Акцыянернага камерцыйнага банка
«Беларусбанк» арганізавана Адкрытае акцыянернае таварыства
«Ашчадны банк Беларусбанк». Пачаўся сучасны этап
у
развіцці банка.
«Беларусбанк» пачаў выпускаць пластыкавыя карткі і стаў членам міжнароднай плацежнай сістэмы EUROPAY.

«Беларусбанк» адкрыў свае прадстаўніцтвы
ў Маскве і
Варшаве.
«Беларусбанк» выпусціў першую пластыкавую картку плацежнай сістэмы Mastercard.
«Беларусбанк» стаў членам міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International.
Рэйтынгавая кампанія Fitch Ratings пачала прысвойваць «Беларусбанку» рэйтынгавыя ацэнкі.
У будынку цэнтральнага апарата «Беларусбанка» адкрылі
музей.
Ён стаў першым музеем такога
кшталту
ў нашай краіне.
«Беларусбанк» запусціў на рынак новую
паслугу — хуткі
перавод беларускіх грошай «Стрыж».
«Беларусбанк» адкрыў сваё прадстаўніцтва
ў Германіі
(Франкфурт-на-Майне).
«Беларусбанк» выпусціў мільённую картку.
Ва ўласнасць «Беларусбанка»
перадалі два
сельгаспрадпрыемствы
ў Уздзенскім раёне —
«Стальбоўшчына»
і «Першая вясна».

«Беларусбанк» першым з беларускіх камерцыйных банкаў
прыступіў
да размяшчэння аблігацый
для
фізічных асоб.
Банк атрымаў ліцэнзію на ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі
металамі
і каштоўнымі камянямі.
Кліенты банка — уладальнікі VISA Electron
і Maestro —
маглі ў банкаматах здымаць
не толькі беларускія
рублі, але і долары ЗША.
Рэйтынгавае агенцтва Fitch павысіла «Беларусбанку» ўсе
рэйтынгі.
Прагноз па іх — «Стабільны».
«Беларусбанк» першым сярод банкаў краіны пераадолеў двухмільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак.
«Беларусбанк» быў прыняты ў члены Міжнароднай фарфейтынгавай
асацыяцыі
(the International Forfaiting Association),
стаўшы першым прадстаўніком фінансава-банкаўскіх устаноў
Рэспублікі Беларусь.
Пачаў працаваць «АСБ Санаторый Спадарожнік», які пабудаваў
«Беларусбанк».
На той час адпачываць адначасова там
маглі 150 чалавек.
«Беларусбанк» адкрыў прадстаўніцтва ў Пекіне. Да гэтага адкрыцці адбыліся ў Маскве, Варшаве і Франкфурце-на-Майне.

Год нараджэння Інтэрнэт-банкінга «Беларусбанка». З гэтага часу
кліенты банка атрымалі аддалены доступ да свайго
рахунку
і сталі плаціць у інтэрнэце. У гэтым жа годзе
з’явіўся і М-банкінг.
«Беларусбанк» укараніў валютна-абменныя аперацыі валютай
Народнага банка Кітая.
А потым пачаў прыём грошай на
тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Універсальны» ў
юанях.
У кастрычніку падпісаны Мемарандум
аб узаемаразуменні
з групай
Deutsche Börse — аператарам самай
буйной
біржы каштоўных папер
Германіі — Франкфурцкай
фондавай біржы.
У Кейптауне прайшла канферэнцыя агентаў кампаніі Western Union.
На ёй «Беларусбанку» ўручылі ўзнагароду як найлепшаму ў свеце
банку па якасці абслугоўвання кліентаў
па сістэме
Western Union.
Праз сваю сетку падраздзяленняў «Беларусбанк» пачаў
рэалізоўваць
атэставаныя брыльянты.
Выданне Global Finance узнагародзіла «Беларусбанк» як найлепшы
банк у краіне.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі
ўдзел прадстаўнікі 58 найбуйнейшых банкаў
з усяго
свету.
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж «Беларусбанкам» і Варшаўскай фондавай біржай. Гэта забяспечыла выхад беларускіх кампаній на міжнародны рынак капіталу.
У рамках Дзяржпраграмы жыллёвага будаўніцтва «Беларусбанк» выдаў крэдытаў больш чым на 3 трлн беларускіх рублёў, у эксплуатацыю ўведзена больш за 30 000 кватэр агульнай плошчай 2,3 млн кв.м.
За год астатак запазычанасці па крэдытах, выдадзеных жыхарам
Беларусі, павялічыўся
да 10,7 трлн рублёў (гэта 835
тысяч дзеючых дагавораў).
Банк выпусціў чатырохмільённую картку. Нагадаем, мільённую карту выпусцілі ў 2004-м.
«Беларусбанк» падпісаў першае ў гісторыі банкаўскай сістэмы трохбаковае Рамачнае пагадненне з французкім і бельгійскім банкамі.
«Беларусбанк» зарабіў больш за 510 млрд рублёў прыбытку. На той час гэта была трэць прыбытку ўсёй банкаўскай сістэмы.
Часопіс Euromoney прызнаў «Беларусбанк» «Найлепшым банкам у Рэспубліцы Беларусь».
Аб’ём здзейсненых кліентамі і самім банкам валютна-абменных
аперацый перавысіў
$5 млрд.
Да канца года ў «Беларусбанку» абслугоўвалася каля 88 500 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Выданне Trade Finance прызнала праект па фінансаванні кантракта паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй Stadler Bussnang AG (Швейцарыя) «Праектам 2010 года ў Беларусі».
Доля безнаяўных аперацый па пластыкавых картках у агульным
аб’ёме расходных аперацый па ўсёй сетцы «Беларусбанка»
склала
17,6%.
«Беларусбанк» быў уласнікам шэрагу сельскагаспадарчых
прадпрыемстваў,
сярод іх «АСБ Гарадзец», «АСБ
Цяцерына»,
«АСБ Першая вясна», «АСБ Наватар».
У «Беларусбанку» з’явіўся кантакт-цэнтр.
Нумар 147
становіцца папулярным сярод беларусаў.
Moody`s Investors Service Ltd пацвердзіла міжнародныя рэйтынгі
«Беларусбанка»: доўгатэрміновы глабальны рэйтынг
па
дэпазітах і замежнай валюце В2, доўгатэрміновы па дэпазітах у
нацыянальнай валюце В1, рэйтынг фінансавай надзейнасці банка Е+,
прагноз стабільны.
На тэрыторыі нашай краіны з’явіўся тысячны банкамат
«Беларусбанка». Ён пачаў працаваць
у сталічнай
Лошыцы. А ў Віцебску адкрылі
2-тысячны інфакіёск.
Астаткі грошай, прыцягнутых з дапамогай рэалізацыі аблігацый
банка юрыдычным
і фізічным асобам, перавысілі 1 млрд
еўра.
«Беларусбанку» належыў 71% рынку
па крэдытах
фізасобам, 45% па дэпазітах фізасоб.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poors палепшыла
свой прагноз
па крэдытных рэйтынгах
«Беларусбанка»
з «Негатыўнага» да «Стабільнага».
«Беларусбанк», актывы якога на 1 студзеня складалі $17,6 млрд, прызнаны самай буйной нерасійскай крэдытнай установай у рэйтынгу 100 найбуйнейшых банкаў СНД па аб’ёме актываў. Гэта дазволіла яму ўвайсці ў дзясятку найбуйнейшых банкаў СНД.
Да вясны «Беларусбанк» прыцягнуў у эканоміку нашай краіны больш за $7 млрд замежных рэсурсаў.
9 мая на 19-й Генеральнай асамблеі
ў Марракешы
«Беларусбанк» афіцыйна прынялі ў члены Міжнароднага інстытута
ашчадных банкаў. Гэта арганізацыя аб’яднала на той час кампаніі
з 91 краіны свету з сукупнымі актывамі больш за 9 трлн еўра.
«Беларусбанк» стаў першым банкам у Беларусі, які атрымаў сертыфікат на эквайрынг бескантактавых карт.
17 верасня прайшла цырымонія адкрыцця новага будынка галаўнога
офіса «Беларусбанка» па адрасе:
г. Мінск,
Дзяржынскага, 18.
У маі колькасць карыстальнікаў сэрвісамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання перавысіла 1 млн чалавек.
«Беларусбанк» прыступіў да выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты ЭКА.
Міжнароднае выданне Тhе Banker адзначыла дынамічнае развіццё
«Беларусбанка» павышэннем на 227 пазіцый у рэйтынгу ТОП-1000
вядучых банкаў свету.
Банк размясціўся на 400-й
пазіцыі сярод
1000 найбуйнейшых банкаў свету.
«Беларусбанк» першым у краіне прадаставіў кліентам магчымасць
пераводзіць грошы
па нумары тэлефона. Новы сэрвіс
стаў даступны карыстальнікам М-банкінгу.
Адбылася цырымонія падпісання Генеральнага крэдытнага пагаднення
паміж «Беларусбанкам» і Дзяржаўным банкам развіцця
Кітая
аб прадастаўленні крэдыту ў памеры $300 млн.
Створана даччыная кансалтынгавая кампанія банка «АСБ Кансалт».
«Беларусбанк» стаў Генеральным партнёрам Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь», двума гадамі раней падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».
«Беларусбанк» прыцягнуў самы буйны сіндыкаваны крэдыт у суме $265 млн.
«Беларусбанк» першым у СНД вывеў
на рынак новы
інавацыйны прадукт —
інтэрнэт-аблігацыі.
Прадукт «Карта навучэнца» ў конкурсе
Global Inclusion
Awards 2016 прызнаны пераможцам у катэгорыі
«Найлепшы
прадукт для дзяцей і моладзі».
«Беларусбанк» далучыўся да міжнароднай ініцыятывы ААН у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Глабальны дагавор».
Банк выступіў ініцыятарам і спонсарам унікальнага праекта — кнігі на беларускай мове для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Грошык і таямнічы Кошык. Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка».
Дадзены старт партнёрскаму праекту «Беларусбанка» і найбуйнейшай міжнароднай групы кампаній Dana Holdings — крэдыт «Іпатэка з намі».
У Мінску адкрыўся першы ў Беларусі Іпатэчны офіс «Беларусбанка».
«Беларусбанк» сумесна з Samsung Electronics
і
Mastercard рэалізаваў для сваіх кліентаў магчымасць аплаты
пакупак з дапамогай Samsung Pay.
Банк стаў удзельнікам маштабнага
праекта —
Індустрыяльнага парка
«Вялікі камень». Для
прадастаўлення комплекса банкаўскіх паслуг юрыдычным
і
фізічным асобам у будынку Адміністрацыі кампаніі адкрылася
аддзяленне банка.
«Беларусбанк» і China UnionPay у асобе даччынай кампаніі
UnionPay International заключылі партнёрскае пагадненне
аб
абслугоўванні плацежных карт UnionPay
у гандлёвых і
сэрвісных прадпрыемствах
на тэрыторыі Беларусі.
Доля «Беларусбанка» на рынку жыллёвага крэдытавання склала амаль 50%.
Дабрачынны праект «Беларусбанк. Бацькоўскі кут» стаў найлепшым КСА-праектам намінацыі «Вялікае сэрца» пятага юбілейнага конкурсу «Прэмія HR-брэнд Беларусь 2018».
Міжнародны фінансавы часопіс EMEA Finance прызнаў «Беларусбанк»
найлепшым банкам Рэспублікі Беларусь. Таксама ўзнагароду
атрымала даччыная кампанія банка
«АСБ Брокер»: яе
прызналі найлепшым брокерам Беларусі. EMEA адзначае
«Беларусбанк» з 2010 года не толькі ў катэгорыі «Найлепшы банк у
Рэспубліцы Беларусь»,
але і «Найлепшы інвестыцыйны
банк
у Рэспубліцы Беларусь».
Завершаны першы этап сумеснага праекта «Беларусбанка» і Белпошты: цяпер у паштовых аддзяленнях можна афармляць усю лінейку ўкладаў у беларускіх рублях, адкрываць рахунак з выкарыстаннем карткі і папаўняць яе, афармляць пакет дакументаў і заключаць крэдытныя дагаворы.
«Беларусбанк» і Visa прэзентавалі
«Студэнцкую карту».
Дабрачынны праект
«Беларусбанк. Бацькоўскі кут» стаў
адным
з пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў
«Партнёрства дзеля ўстойлівага развіцця 2019», які арганізаваны
лакальнай Сеткай Глабальнага дагавору ААН ва Украіне.



«Беларусбанк» і фінтэх-стартап Cashew запусцілі спосаб аплаты з дапамогай QR-кода.
«Беларусбанк» прэзентаваў інавацыйны праект «Глядзі і праходзь». Гэты сэрвіс дазваляе аплачваць праезд у метро з дапамогай тэхналогіі распазнання твару.
«Беларусбанк» і швейцарскі банк
UBS Switzerland AG
прафінансавалі пакупку электрацягнікоў Stadler для
Беларускай
чыгункі коштам больш за 90 млн еўра.
У Беларусі пачаў працаваць першы легальны сэрвіс па абмене крыптавалют: з лістапада «Беларусбанк» стаў прадастаўляць магчымасць трымальнікам плацежных карт Visa папаўняць кашалькі для далейшай куплі і продажу крыптавалюты.
«Беларусбанк» атрымаў узнагароды прэміі «Банк года-2020»:
перамог у намінацыі «Здзелка года» і стаў прызёрам у намінацыях
«Інвестыцыйны банк», «Найлепшы банк сярод буйных», «Банк з
нацыянальным капіталам», «Лідар крэдытавання». Акрамя таго, па
выніках інтэрнэт-галасавання ў «Беларусбанка» другое месца.
Таксама адзін з партнёраў прэміі «Лабараторыя Касперскага»
вылучыў банк
у ліку лаўрэатаў намінацыі
«Інфармацыйная
бяспека».
«Беларусбанк» стаў пераможцам міжнароднага фестывалю-конкурсу
«Выбар года 2020»
у намінацыі «Банк». Гэта трынаццаты
медаль банка ў дадзеным конкурсе.
Паміж «Беларусбанкам», ДУ «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага
індустрыяльнага парка»
і СЗАТ «Кампанія па развіцці
індустрыяльнага парка» падпісана Генеральнае пагадненне
аб
супрацоўніцтве. Подпіс пад дакументам паставіў старшыня
праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч.
Дзякуючы адкрыццю «Беларусбанкам» мультывалютных рахункаў у
Міждзяржаўным банку беларусы, якія пражываюць у краінах ЕАЭС і
Малдове, могуць атрымліваць пенсіі
ў валюце краіны
пражывання.
Сусветна вядомае фінансавае выданне
Global Finance
абвясціла пераможцаў штогадовай прэміі «The Innovators 2021:
Finance»: «Беларусбанк» стаў наватарам
2021 года ў
сферы плацяжоў, рэалізаваўшы сэрвіс «Глядзі і праходзь».
Узнагароды
ад Global Finance «Беларусбанк»
атрымлівае
з 2009 года, сем разоў, у тым ліку у 2020
годзе, прысуджана званне «Найлепшы банк Рэспублікі Беларусь» у
рамках World's Best Banks 2020, шматразова банк адзначаны як
найлепшы
ў Беларусі The World’s Best Foreign Exchange
Providers, Safest Banks By Country,
World’s Best
Emerging Markets Banks in Central & Eastern Europe.
«Беларусбанк» запусціў дастаўку
плацежных карт
поштай.
«Беларусбанк» адзначае сваё 100-годдзе!